Среда, 22.11.2017, 21:24
Приветствую Вас Гость | RSS
Мемориал Мальцеву
Меню сайта
Категории раздела
Азербайджанцы [4]
Армяне [4]
Башкиры [40]
Белорусы [103]
Грузины [0]
Евреи [2]
Казахи [14]
Казачество [205]
Молдоване [0]
Немцы [1]
Русские [26]
Татары [56]
Украинцы [10]
Чеченцы [3]
Чуваши [1]
Православное зауралье [14]
МАЛЬЦЕВУ Т.С.120 лет [4]
Форма входа
Календарь
«  Октябрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Чат
Главная » 2017 » Октябрь » 30 » о нас в Республике Беларусь
20:43
о нас в Республике Беларусь
Буслы ў Заураллі
У сяле Новаільінскае майстравалі... птушак
У чарговы раз даслала нам інфармацыю Людміла Урванцава, кіраўніца Нацыянальна-культурнага цэнтра “Батькавщина” з Кургана: дзве міні-праграмкі ды здымкі. З іх бачна: 8 ліпеня актывісты суполкі ладзілі імпрэзы на выездзе — на курорце “Озеро Медвежье” ды ў сяле Новаільінскае. Мы заглянуць у інтэрнэт і высветлілі: у Петухоўскім раёне беларускае пасяленне “размешчана па паўночнай і ўсходняй мяжы прэснага возера Прудок, якое знаходзіцца ў 200 метрах ад паўночна-ўсходняга берага салёнага Мядзведжага возера”.
З буслянкай каля ганка

Сяло заснавалі перасяленцы з Няпоратаўскай воласці Себежскага павета Віцебскай губерні (цяпер — тэрыторыя Себежскага раёна Пскоўскай вобласці Расіі) у 1854 годзе. Перасяленцы па дзяржстатусе былі панцырнымі баярамі: прафесійнымі ваярамі, якія ў мірны час займаліся сельскай гаспадаркай. Калі пачыналіся баявыя дзеянні, то павінны былі ў баявым уборы (кальчузе-панцыры) на кані ўступіць у гасударава войска. З часам значэнне панцырных баяраў як воінаў зменшылася, і яны займаліся некаторымі важнымі дзяржаўнымі справамі: перавозілі пошту і казну, забяспечвалі царскі двор харчаваннем. Вось іх нашчадкі й жывуць у Новаільінскім, з супляменнікамі цяпер сябруюць актывісты “Батькавщины”.

З раніцы ў сяле быў конкурс “Аист в доме — ЛАД в семье” (так у міні-праграмцы...) на лепшыя выявы буслоў і буслянак, а потым і канцэрт. На здымках бачна: умельцы скарыстоўвалі пластык, метал, дрэва. Самаробкамі ў Новаільінскім упрыгожваюць дамы: ёсць там цяпер і вялікія, і мініяцюрныя кампазіцыі.

Канцэрт у беларускім сяле, мяркуем, прысвячаўся Купаллю. А ў той жа дзень у 16.30 і ў клубе курорта “Озеро Медвежье” значыцца ў міні-праграмцы канцэрт, а потым “Праздник у воды “Купалье” — до утра”.

Голас Радзімы № 28 (3532), чацвер, 27 ліпеня, 2017 у PDF
Категория: Белорусы | Просмотров: 18 | Добавил: UrvanzevaL | Рейтинг: 0.0/0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Бюст А. Капустину
Погода
Праздники сегодня
Международные праздники
Поиск
Архив записей

Счетчик просмотров

счетчик посетителей сайта

125009, г. Москва, Малый Гнездниковский пер., дом 12/27, строение 4с. E-mail anrsovet@mail.ru. 

   640024, г. Курган, ул. Гоголя, 56. Тел.: 46-04-69. Skype: Kustov-47. E-mail assambleyzaural@narod.ru.