Суббота, 21.10.2017, 02:16
Приветствую Вас Гость | RSS
Мемориал Мальцеву
Меню сайта
Категории раздела
Азербайджанцы [4]
Армяне [4]
Башкиры [40]
Белорусы [99]
Грузины [0]
Евреи [2]
Казахи [14]
Казачество [205]
Молдоване [0]
Немцы [1]
Русские [26]
Татары [56]
Украинцы [10]
Чеченцы [3]
Чуваши [1]
Православное зауралье [14]
МАЛЬЦЕВУ Т.С.120 лет [4]
Форма входа
Календарь
«  Март 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Чат
Главная » 2017 » Март » 14 » про белорусов
19:53
про белорусов
Родныя людзі ў Заураллі
У расійскім горадзе Кургане прайшла прэзентацыя кнігі “Сямейна-бытавая абраднасць беларусаў Зауралля. Фальклорна-этнаграфічная экспедыцыя”
Аўтар-складальнік яе — Людміла Урванцава.
Чытачы газеты “Голас Радзімы” ведаюць: у Кургане працуе Беларускі нацыянальны культурны цэнтр “Батькавщина”, які займаецца адраджэннем, захаваннем, пашырэннем духоўных, гістарычных і культурных традыцый беларускага народа ў Курганскай вобласці. Дзякуючы актывістам цэнтра шмат можна даведацца пра Беларусь. Суполка рэгулярна праводзіць святы нацыянальнай культуры, выставы народнай творчасці. А таксама фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі ў глыбінку: каб сабраць там, у месцах кампактнага пасялення супляменнікаў, песенны, музычны фальклор, казкі, показкі, прымаўкі беларусаў, што жывуць у Заураллі. З цікавасцю знаёмяцца даследчыкі-аматары з усім, што мае дачыненне да каляндарнай і сямейна-бытавой абраднасці супляменнікаў.

Людміла Урванцава з вясковымі супляменнікамі

Суполку “Батькавщина” ведаюць і за межамі горада, яна не раз удзельнічала ў конкурсе сацыяльных праектаў (і тройчы станавілася прызёрам!) Уральскай федэральнай акругі, якая створана ў 2000 годзе ў межах Урала і Заходняй Сібіры. Адзін з праектаў-пераможцаў, пададзены суполкай, называўся так: “Сямейна-бытавая абраднасць беларусаў Зауралля”. Пад яго былі выдзелены сродкі. А між тым экспедыцыі ладзіліся й раней. Паступова быў сабраны найбагацейшы матэрыял для кнігі пра нацыянальныя традыцыі зауральскіх беларусаў. Аўтар-складальнік выдання — Людміла Урванцава, старшыня суполкі “Батькавщина”, ініцыятар стварэння ансамбля “Журавачка”. Журналістам яна расказала: калі прыехала працаваць у Курганскую вобласць, то звярнула ўвагу: тут жывуць людзі розных нацыянальнасцяў. Маючы беларускія родавыя карані, паважаючы культуру продкаў, Людміла Рыгораўна вырашала стварыць беларускую суполку: ёй ужо 13 гадоў. Праз некаторы час, як “Батькавщина” трохі стала на ногі, энтузіясты заняліся зборам беларускіх матэрыялаў. Паехалі па тых вёсках і сёлах вобласці, дзе беларусаў найбольш. Каля сямі гадоў сустракаліся з супляменнікамі, патрохі збіралі этнакантэнт, аглядаючы раён за раёнам: як кажуць, з міру па нітцы. Потым патрэбна было сабраны матэрыял апрацаваць, сістэматызаваць. Перамога ў конкурсе сацыяльных праектаў УрФА паспрыяла таму, што зборнік пабачыў свет. У ім, гаворыць Людміла Урванцава, сабраныя песні, апавяданні, трапныя выслоўі, успаміны беларусаў-старажылаў, адметныя рэцэпты розных страў ад гаспадынь, таксама пададзены фотаздымкі беларускіх касцюмаў, прадметаў побыту.

Прэзентацыя кнігі прайшла ў Курганскай абласной навуковай бібліятэцы імя Аляксея Югава. Павіншаваць Людмілу Рыгораўну з падзеяй, адзначыць яе разам з беларусамі прыйшлі прадстаўнікі Урада вобласці, Асамблеі народаў Зауралля, абласной пісьменніцкай арганізацыі. Віншавалі энтузіястку, яе сяброў і калегі па прафесійнай дзейнасці, а таксама прыхільнікі таленту гурта “Журавачка”. Дарэчы, сярод песень, якія гучалі пад час прэзентацыі, былі й тыя, што запісаны ў этнаэкспедыцыях.

Уладзімір Уфімцаў, старшыня савета Асамблеі народаў Зауралля, лічыць: дзе б мы ні былі — варта памятаць пра свае карані. Звычайна так і бывае. Калі прадстаўнікі пэўнага этнасу прыязджаюць у нейкі край, застаюцца жыць, то прывозяць і свае традыцыі, побыт, абрады. А выданне кнігі пра сямейна-бытавую абраднасць беларусаў Зауралля, удакладніў Уладзімір Уфімцаў, дапаможа ўсім, хто пажадае, лепш ведаць беларускую культуру. Дарэчы, цяпер у Заураллі беларусаў — каля чатырох з паловай тысяч. Цікавасць да родавых каранёў у іх падтрымлівае БНКЦ “Батькавщина”, шмат у каго ў Беларусі па гэты час жывуць сваякі. З такіх, дарэчы, і Сяргей Вяроўкін, адзін з сяброў суполкі. Ён прызнаўся: амаль штотыдзень з Беларуссю на сувязі, там жывуць яго сваякі: пляменнікі ды пляменніцы. У Сяргея Андрэевіча захоўваюцца дома некаторыя рэчы з беларускім каларытам. Бывае, прывозіць ён і сувеніры з Бацькаўшчыны, дорыць нешта ў “Беларускую хатку”.
Таццяна Макавеева, г. Курган

Ад рэдакцыі. Віншуем з выхадам каштоўнай кнігі, паважаныя беларусы Зауралля! Ваш досвед варты пераймання. І ў электроннай версіі кнігі “Белоруссы Зауралья”, дасланай у рэдакцыю, шмат цікавых матэрыялаў. Яна, аднак, падаецца нам, патрабуе ўважлівай карэктарскай працы. Нават па назве кнігі ёсць пытанні. Чаму “белоруссы”? Афіцыйная назва краіны ўжо больш за 25 гадоў — Рэспубліка Беларусь і Беларусь, па-руску адпаведна: Республика Беларусь і Беларусь. Такую назву зацвердзіў сваім Законам яшчэ Вярхоўны Савет БССР 19 верасня 1991 года — Закон лёгка знайсці ў інтэрнэце. Прычым у тэксце яго ёсць важная прыпіска: “Устанавіць, што гэтыя назвы транслітэруюцца на іншыя мовы ў адпаведнасці з беларускім гучаннем”. На жаль, у Расіі часам яшчэ з савецкіх часоў ужываецца назва “Белоруссия”. А назва народа “белоруссы” і ўвогуле дарэвалюцыйная…

Назва ж прэзентаванай кнігі па-руску: “Семейно-бытовая обрядность белорусов Зауралья. Фольклорно-этнографическая экспедиция”. А нядаўна Людміла Урванцава паведаміла, што “День единения народов Беларуси и России” (так у арыгінале) пройдзе сёлета ў горадзе Петухова Курганскай вобласці. Беларусы Зауралля вырашылі, што варта гэты дзень адзначаць “в месте компактного поселения белорусов”. І тут па назвах, як гаворыцца, няма ніякіх пытанняў.



Родные люди в Зауралье
В российском городе Кургане прошла презентация книги "Семейно-бытовая обрядность белорусов Зауралья. Фольклорно-этнографическая экспедиция "
Автор-составитель ее - Людмила Урванцава.
Читатели газеты "Голос Родины" знают: в Кургане работает Белорусский национальный культурный центр "Батькавщина", который занимается возрождением, сохранением, расширением духовных, исторических и культурных традиций белорусского народа в Курганской области. Благодаря активистам центра много можно узнать о Беларуси. Община регулярно проводить праздники национальной культуры, выставки народного творчества. А также фольклорно-этнографические экспедиции в глубинку: чтобы собрать там, в местах компактного поселения соплеменников, песенный, музыкальный фольклор, сказки, анекдоты, поговорки проживающих в Зауралье. С интересом знакомятся исследователи-любители со всем, что имеет отношение к календарной и семейно-бытовой обрядности соплеменников.

Людмила Урванцава с деревенскими соплеменниками

Общину "Батькавщина" знают и за пределами города, она не раз участвовала в конкурсе социальных проектов (и трижды становилась призером!) Уральского федерального округа, которая создана в 2000 году в пределах Урала и Западной Сибири. Один из проектов-победителей, поданный группой, назывался так: "Семейно-бытовая обрядность белорусов Зауралья". Под него были выделены средства. А между тем экспедиции проводились и раньше. Постепенно был собран богатейший материал для книги о национальных традициях зауральского белорусов. Автор-составитель издания - Людмила Урванцава, председатель объединения "Батькавщина", инициатор создания ансамбля "Журавачка". Журналистам она рассказала: когда приехала работать в Курганскую область, то обратила внимание: здесь живут люди разных национальностей. Имея белорусские родовые корни, уважая культуру предков, Людмила Григорьевна решала создать белорусский сообщество: ей уже 13 лет. Через некоторое время, как "Батькавщина" немного стало на ноги, энтузиасты занялись сбором белорусских материалов. Поехали по тем деревнях и селах области, где белорусам наиболее. Около семи лет встречались с соплеменниками, понемногу собирали этнакантэнт, осматривая район за районом: как говорится, с миру по нитке. Потом нужно было собранный материал обработать, систематизировать. Победа в конкурсе социальных проектов Урфа поспособствовало тому, что сборник увидел свет. В нем, говорит Людмила Урванцава, собранные песни, рассказы, меткие изречения, воспоминания белорусов-старожилов, отличительные рецепты различных блюд от хозяек, также поданы фотографии белорусских костюмов, предметов быта.

Презентация книги прошла в Курганской областной научной библиотеке имени Алексея Югава. Поздравить Людмилу Григорьевну с событием, отметить ее вместе с белорусами пришли представители Правительства области, Ассамблеи народов Зауралья, областной писательской организации. Поздравляли энтузиастки, ее друзей и коллеги по профессиональной деятельности, а также почитатели таланта группы "Журавачка". Кстати, среди песен, которые звучали во время презентации, были и те, что записаны в этнаэкспедыцыях.

Владимир уфимцев, председатель совета Ассамблеи народов Зауралья, считает: где бы мы ни были - следует помнить о своих корнях. Обычно так и бывает. Если представители определенного этноса приезжают в какой-то край, остаются жить, то привозят и свои традиции, быт, обряды. А издание книги о семейно-бытовую обрядность белорусов Зауралья, уточнил Владимир уфимцев, поможет всем, кто пожелает, лучше знать белорусский культуру. Кстати, сейчас в Зауралье белорусов - около четырех с половиной тысяч. Интерес к родовых корней в их поддерживает БНКЦ "Батькавщина", у многих в Беларуси по настоящее время живут родственники. Из таких, кстати, и Сергей Веревкин, один из членов общины. Он признался: почти еженедельно с Беларусью на связи, там живут его родственники: племянники и племянницы. У Сергея Андреевича хранятся дома некоторые вещи с белорусским колоритом. Бывает, привозит он и сувениры из Отечества, дарит что-то в "Белорусский домик".

Татьяна Макавеева, г. Курган
Прикрепления: Картинка 1
Категория: Белорусы | Просмотров: 87 | Добавил: UrvanzevaL | Рейтинг: 0.0/0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Бюст А. Капустину
Погода
Праздники сегодня
Международные праздники
Поиск
Архив записей

Счетчик просмотров

счетчик посетителей сайта

125009, г. Москва, Малый Гнездниковский пер., дом 12/27, строение 4с. E-mail anrsovet@mail.ru. 

   640024, г. Курган, ул. Гоголя, 56. Тел.: 46-04-69. Skype: Kustov-47. E-mail assambleyzaural@narod.ru.